БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў УЕФА

26.07.2012

Чарговая перамога барысаўскай каманды БАТЭ ў турніры Лігі чэмпіёнаў УЕФА!

 

У адказным матчы 2-га круга кваліфікацыі каманда згуляла ўнічыю 0:0 з македонскім "Вардарам". Раней БАТЭ апынулася мацней за сваіх сапернікаў у хатнім матчы, выйграўшы з лікам 3:2.

 

Наступным сапернікам БАТЭ ўжо ў 3-м кваліфікацыйным крузе стане венгерскі "Дэбрэцэн". Першы матч адбудзецца 31 ліпеня або 1 жніўня ў Барысаве, а адказная гульня - 7 або 8 жніўня ў Венгрыі.

 

Калектыў Белдзяржстраху віншуе гульцоў каманды БАТЭ і галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнка з гэтай перамогай і жадае далейшых поспехаў у прасоўванні па турнірнай сетцы Лігі чэмпіёнаў.

 

З Белдзяржстрахам - да перамогі!

  

expand_less