Белдзяржстрах - 90 год разам!

05.12.2011

Гісторыя страхавання на тэррыторыі Беларусі пачалася больш за двесці гадоў таму. Прайшоўшы шлях ад першых замежных страхавых кампаній да буйных сучасных прадпрыемстваў, страхаванне заняла сваё натуральнае месца ў жыцці кожнага чалавека.
Белдзяржстрах вядзе сваю радаслоўную ад Дзяржстраха БССР, які быў утвораны 3 снежня 1921г. дэкрэтам Саўнаркама ССРБ «Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання». У адпаведнасці з гэтым дакументам арганізацыя страхавання і кіраванне ім былі ўскладзены на Упраўленне дзяржаўным страхаваннем Беларусі ў складзе Наркамфіна Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь .

 

2 снежня адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 90-годдзю Белдзяржстраха.

Мы жадаем сваім калегам поспехаў у прафесійнай дзейнасці, новых дасягненняў у працы для развіцця страхавання ў Рэспубліцы Беларусь.

Мы жадаем сваім кліентам стабільнасці і росквіту, доўгатэрміновага супрацоўніцтва для ўзаемнага дасягнення найлепшых вынікаў.
Мы жадаем шчаслівым уладальнікам поліса Белдзяржстраху спакою і надзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і ажыццяўлення самых запаветных жаданняў.

Белдзяржстрах - 90 год разам!

expand_less