Белдзяржстрах - дзецям!

03.06.2013

 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Белдзяржстрах разам з заслужаным майстрам спорту Беларусі, чэмпіёнкай свету па біятлоне Дар'яй Домрачавай уручылі Дзіцячаму хірургічнаму цэнтру  «1-я Гарадская клінічная бальніца» ў Мінску Сертыфікат на 30 млн. рублёў і падарылі дзецям, якія праходзяць тут лячэнне, мяккія цацкі і зручныя рукзакі.

  Радасці маленькіх пацыентаў не было канца: меншыя з задавальненнем гулялі з падоранымі плюшавымі мядзведзямі, а старэйшыя фатаграфаваліся з вядомай спартсменкай Дар'яй Домрачавай.  Адна з лепшых біятланістак свету  падпісала ўсім дзецям свае плакаты і пажадала хутчэйшага выздараўлення.

Намеснік галоўнага ўрача па дзіцячай хірургіі Аляксандр Махлін адзначыў, што пералічаныя грошы будуць накіраваны на набыццё эксклюзіўнага медыцынскага інструментарыя для выканання аперацый у дзяцей малодшай узроставай групы і пацыентаў з вельмі цяжкай хірургічнай паталогіяй.

 

 

 

 

 

 

 

 

expand_less