Падтрымаем нашых хакеістаў!

23.04.2013

      3 красавіка падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку адліку 400 дзён да старту хакейнага чэмпіянату свету, які пройдзе ў 2014 годзе ў Мінску, Белдзяржстраху, у ліку чатырох беларускіх кампаній, былі ўручаны сертыфікаты "Афіцыйны партнёр чэмпіянату свету па хакею 2014 года» і «Афіцыйны партнёр нацыянальнай каманды Беларусі па хакею на чэмпіянатах свету 2013-2014 гадоў ».

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін, які ўзначальвае таксама дырэкцыю па правядзенню  ЧС-2014, выказаў упэўненасць, што дапамога Белдзяржстраха паспрыяе правядзенню сусветнага форуму ў Мінску на самым высокім узроўні.

 

expand_less