Белдзяржстрах - дзецям!

01.06.2012

Зусім хутка, ужо 1 чэрвеня, надыйдзе галоўнае дзіцячая свята – Дзень абароны дзяцей. А што можа быць даражэй за ўсмешку дзіцяці, яго прамяністыя вочы, цеплыню яго сэрца?

 

Найбуйнейшая страхавая кампанія ў Рэспубліцы Беларусь Белдзяржстрах вырашыла падарыць радасць дзецям, акружыць іх любоўю і цеплынёй.

 

Філіял Белдзяржстраху па г. Мінску ў перыяд з 1 красавіка па 25 мая 2012 года правёў дабрачынную акцыю «Белдзяржстрах – дзецям! Ажыццявім мару разам!». У перыяд правядзення акцыі, з кожнага заключанага ў дадзены перыяд дагавора комплекснага страхавання кватэры або дагавора добраахвотнага страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў, 5% ад сумы страхавога ўзносу пералічвалася ў дабрачынны фонд Белдзяржстраху для дзяцей-сірот.

 

Фіналам акцыі стала арганізацыя дзіцячага свята для дзяцей з ДУА «Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат № 2 для дзяцей з парушэннямі зроку» 25 мая. У ходзе правядзення акцыі дзеці пабывалі на экскурсіі ў Нацыянальнай бібліятэцы, наведалі яе аглядную пляцоўку. Але галоўным сюрпрызам для дзяцей стала наведванне заапарка і дэльфінарыя.

 

Акрамя таго, дзеткі атрымалі памятныя падарункі – сувеніры і футболкі з лагатыпам Белдзяржстраху.

 

Можна з упэўненасцю сказаць, што галоўныя віноўнікі праведзеных урачыстасцяў – дзеці – засталіся задаволеныя такой увагай.  Іх твары свяціліся радасцю, а значыць, мэта акцыі была дасягнутая.

expand_less