Гарачая лінія 15 сакавіка

01.03.2012

Паважаныя наведвальнікі!

 

15 сакавіка 2012 года Белдзяржстрах арганізуе спецыяльную тэлефонную лінію, у ходзе якой спецыялісты кампаніі пракансультуюць вас па пытаннях правоў спажыўцоў.

Вы зможаце атрымаць найбольш поўную інфармацыю пра страхавыя паслугі, кошт страхавання, а таксама адказы на іншыя пытанні, якія вас цікавяць.

 

Гарачая лінія будзе працаваць з 9:00 да 17:00 па тэлефоне (+375 17) 269-26-03.

 

Нагадваем вам, што на сайце працягвае працаваць форма  «Задаць пытанне», пры дапамозе якой вы можаце звярнуцца з пытаннямі аб страхаванні, якія вас хвалююць, да спецыялістаў кампаніі.

 

Адчуйце асалоду спакою разам з Белдзяржстрахам!

expand_less