Вясна аўтамабіліста

16.03.2011

Паважаныя аўтаўладальнікі!

Скончылася зіма, на дарогах больш няма гурбаў і галалёдзіцы. Сыходзіць да наступнай зімы і абвастрэнне аварыйнай сітуацыі на дарогах.

Многія з вас могуць уздыхнуць спакойна, таму што вам больш не прыйдзецца турбавацца аб захаванасці сваёй падвескі і крылаў. Некаторыя хвалююцца, што хутка на кузаве праступяць «вясновыя» наступствы пасыпкі на аўтадарогах.

Аднак рызыка ДТЗ усё ж застаецца даволі высокай. Аматары вясновых паездак за горад, ды і проста тыя, хто заганяе машыну ў «стойла» на зімовы перыяд, зноў выязджаюць на дарогі.

Для таго, каб заўсёды быць упэўненым у тым, што Вы правільна зарыентуецеся ў Вашых правах пры пападанні у ДТЗ, Белдзяржстрах прапануе Вам яшчэ раз перачытаць  памятку для ўладальніка транспартнага сродку, які заключыў дагавор АСГАЎТС.

expand_less