Вясновыя абвастрэнні

09.02.2011

Мінулы год быў вельмі падзейным, асабліва на здарэнні, звязаныя са стыхійнымі бедствамі ў рэспубліцы. Даўно мы не бачылі столькі снегу, колькі прынесла прайшоўшая зіма. У выніку вясновая паводка нанесла каласальны ўрон будынкам і маёмасці грамадзян.

У 2010 годзе асабліва пацярпелі Мінская і Гродзенская вобласці. У выніку стыхійных бедстваў 27-28 ліпеня 2010 г., звязаных з моцным ветрам, парывы якога дасягалі 28 метраў у секунду, пацярпелі 85 населеных пунктаў у 18 раёнах Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Каля 60% месячнай нормы ападкаў выпала 21 чэрвеня ў паўднёва-ўсходніх раёнах Брэсцкай вобласці.

8 жніўня 2010 г. у Гомелі была зарэгістраваная самая высокая тэмпература - плюс 38,9 градуса. У жніўні ў сувязі з буйным градам, ураганным ветрам і моцным дажджом паступіла амаль 10 тыс. заяў аб пашкоджанні будынкаў (асабліва пацярпелі Мядзельскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Чэрвеньскі, Воранаўскі і Шчучынскі раёны).


Перад такімі з'явамі прыроды людзі і іх маёмасць застаюцца неабароненымі і ўразлівымі без поліса Белдзяржстраху...

Страхавальнік (выгаданабытчык, адказная асоба, упаўнаважаная асоба) пры пашкоджанні маёмасці ў выніку высокага ўзроўню вады пры паводцы або разводдзі абавязаны выканаць наступныя дзеянні:

- прыняць усе разумныя і даступныя меры па прадухіленні і памяншэнні шкоды, пры гэтым прытрымлівацца ўказанняў страхоўшчыка, калі яны з'явяцца;
- неадкладна, але не пазней за 3 рабочыя дні, як толькі стала вядома, паведаміць любым даступным спосабам (вуснае паведамленне, пісьмовая заява і да т.п.) страхоўшчыку або яго прадстаўніку пра здарэнне падзеі, якая пасля можа быць прызнана страхавым выпадкам;
- захаваць да складання акта агляду страхоўшчыкам пашкоджанную маёмасць у тым выглядзе, у якім яна апынулася пасля здарэння падзеі;
- пры наведванні месца здарэння прадстаўніком страхоўшчыка напісаць заяву аб прычыненай шкодзе.

Выконвайце гэтыя простыя правілы, і вы забяспечыце сабе спакой і ўпэўненасць!

expand_less