Страхавыя тарыфы 2011

04.02.2011

Парадак вызначэння страхавога тарыфу па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў на 2011 год у параўнанні з 2010 годам не змяніўся.

Кожнаму страхавальніку вызначаны канчатковы памер страхавога тарыфу з улікам магчымай скідкі або надбаўкі на 2011 год яшчэ да яго пачатку.

Калі Вам не паступіла абвяшчэнне аб устанаўленні скідкі або надбаўкі на 2011 год, мяркуецца, што памер страхавога тарыфу для вас складае 0,6% (для бюджэтных арганізацый 0,6% і 0,1%).
Страхавальнікі, якім прадастаўлена льгота, ужываюць яе да тарыфу 0,6% (бюджэтныя арганізацыі - да тарыфу 0,1%).

Страхавы тарыф застанецца нязменным н
а працягу ўсяго 2011 года. Ніякіх дадатковых пераразлікаў праводзіць не спатрэбіцца.

Пры наяўнасці сумненняў у тым, ці накіроўвалася Вам апавяшчэнне аб скідцы або надбаўцы, факт неўстанаўлення апошніх можна дадаткова ўдакладніць у адасобленым падраздзяленні Белдзяржстраху па месцы сваёй рэгістрацыі (кантактная інфармацыя змяшчаецца ў раздзеле Рэгіянальная сетка).

expand_less