У новым годзе чароўныя скідкі для новых карпаратыўных кліентаў!

25.01.2011

З 1 студзеня 2011 года пры заключэнні першага дагавора страхавання па добраахвотнаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў і захворванняў прадастаўляецца скідка да 30%!

Памер скідкі вызначаецца катэгорыяй страхавальніка: характарам работ, што выконваюцца, штатам супрацоўнікаў, арыентаванасцю і велічынёй рэалізуемых праграм.

Страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў дазволіць вам і вашым супрацоўнікам адчуваць сябе спакойна і ўпэўнена. Бо нават калі няшчасны выпадак адбудзецца, вам не трэба будзе шукаць сродкі на рэабілітацыю і лячэнне. Усё аплаціць Белдзяржстрах!

---

Таксама нагадваем, што да 31.01.2011 дзейнічае 10%-ная скідка пры заключэнні дагавора страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб пры паездцы за мяжу!

expand_less