Усё можна паправіць, калі ў Вас ёсць страхавы поліс Белдзяржстраху!

20.01.2011

УСЁ МОЖНА ПАПРАВІЦЬ!


Кожны з нас у гэта верыць. Усё можна падлатаць, паправіць, аднавіць. Ці, што яшчэ лепш, купіць новае.
Калі не казаць пра крайнасці, то нават здароўе можна грунтоўна паправіць у санаторыях і лячэбных установах.

Бо ўсё можна паправіць!

Мы ў гэта верым, нам так прасцей жыць. І гэта правільна. Немагчыма жыць паўнавартасным жыццём і пастаянна мучыцца пытаннем «А што, калі ..». Вось так мы і жывем, пакладаючыся на наш знакаміты «авось пранясе».І калі чуеш ад знаёмага: "начныя візіцёры спалілі дачу", стараешся пераканаць сябе, што вось з тваёй усё добра. Ці, напрыклад, калі ў сяброўкі кватаранты залілі восем паверхаў і трэба аплаціць усім суседзям рамонт, то можна супакойваць сябе тым, што вось у цябе ўсе краны і злучэнні ў парадку, ды і сусед зверху, здаецца, гаспадарлівы.

Можна сябе і далей супакойваць, а можна абараніць сябе ад усіх «калі». Як? Ёсць два спосабы - абмяжоўваць сябе ва ўсім і адкладаць грошы «на чорны дзень» (галоўнае, каб іх не скралі), а можна скарыстацца паслугай, без якой не ўяўляе нармальнага жыцця ўвесь цывілізаваны свет - страхаваннем.  «Дорага і падмануць» - скажа скептык. І памыліцца. Умовы страхавання выразна прапісваюцца ў дагаворы, і ні адна сур'ёзная страхавая кампанія не пойдзе на парушэнне закону.

А наконт «дорага» ...

- Напрыклад, застрахаваць сябе на выпадак вашай віны ў заліцці суседзяў на 10 000 000 рублёў у Белдзяржстраху будзе каштаваць 55 000 рублёў у год.

- Застрахаваць дачу і дачную маёмасць на 12 000 000 рублёў - 146 000 рублёў у год.

- За 110 000 рублёў у год можна застрахаваць сваю кватэру і маёмасць на 20 000 000 рублёў.

- Нават мабільны тэлефон можна застрахаваць ад крадзяжу: менш 30 000 рублёў у год пры кошце тэлефона 450 000 рублёў!

- Страхоўка ад няшчасных выпадкаў і захворванняў абыдзецца вам у 55 000 рублёў у год пры страхавой суме 5 000 000 рублёў.

Зрэшты, страхавую суму вы можаце выбраць самі. Як і магчымасць упэўнена сказаць: усё можна паправіць!

expand_less