Fitch Ratings узняло рэйтынг фінансавай устойлівасці Белдзяржстраху

09.12.2010

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings узняло  рэйтынг устойлівасці Белдзяржстраху з "В-" да "В".  Аналітыкі групы характэрызуюць рэйтынгавы прагноз у дачыненніі да кампаніі як "стабільны".

Па мяркаванню спецыялістаў агенцтва, урад нашай дзяржавы гатовы аказваць эфектыўную падтрымку сектару страхавання. Гэтая ўпэўненасць вынікае з дзвюх умоў: стабільна высокі рост ВУП у 2010 годзе і наяўнасць сур'ёзнага вопыту падобнага ўзаемадзеяння.

Fitch Ratings - гэта міжнароднае рэйтынгавае агенцтва, якое дае сусветным крэдытным рынкам інфармацыю па адзнаках крэдытаздольнасці і аналітычных даных. Яно ўжо больш за 15 гадоў прысвойвае міжнародныя і крэдытныя рэйтынгі банкам, страхавым кампаніям, суверэнным урадам. Fitch Ratings мае штаб-кватэры ў Нью-Ёрку і Лондане і ўваходзіць у склад групы Fitch.



Павышэнне рэйтынгу ўстойлівасці Белдзяржстраху ў чарговы раз сведчыць на карысць таго, што кампанія з'яўляецца надзейным і ўстойлівым партнёрам Вашага страхавання.

Адчуйце асалоду спакою!

expand_less