Увазе арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў!

07.12.2010

Да ведама арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія яшчэ не скарысталіся перавагамі прадастаўлення ў Белдзяржстрах справаздачнасці па форме 4-страхаванне (Белдзяржстрах) у выглядзе электроннага дакумента!


Белдзяржстрах рады паведаміць Вам пра тое, што РУП “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах” да канца бягучага года дае значныя скідкі па паслугах падключэння да сістэмы электроннага прадстаўлення справаздачнасці ў Белдзяржстрах.


Страхавальнікі, якія маюць магчымасць электроннага дэкларавання ў падатковыя органы, могуць скарыстацца паслугай пашырэння вобласці прымянення сертыфіката адкрытага ключа праверкі электроннага лічбавага подпісу, якая забяспечыць таксама магчымасць прадстаўляць справаздачнасць у электронным выглядзе і ў Белдзяржстрах, усяго толькі за 9 тыс. руб. (кошт зніжаны з 45 тыс. руб.).


Акрамя гэтага РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» прадастаўляе значныя скідкі на паслугі па першаснай рэгістрацыі, перарэгістрацыі, прадаўжэнні рэгістрацыі абанентаў з універсальным сертыфікатам, якія дазваляюць прадстаўляць неабходную справаздачнасць у электронным выглядзе адначасова і ў падатковыя органы, і ў Белдзяржстрах.


Падключыўшыся да дадзенай сістэмы да канца года, Вы зможаце адчуць усю паўнату пераваг электроннага прадстаўлення справаздачнасці ўжо пры прадстаўленні справаздачнасці за 2010 год у студзені 2011 года!


Спяшайцеся! Скідкі сапраўдныя толькі да канца бягучага года.

expand_less