З Днём нараджэння, Белдзяржстрах!

03.12.2010

3 снежня 1921 г. выдадзены дэкрэт Саўнаркама Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання”. Арганізацыя страхавання і кіраванне ім ускладзены на Упраўленне дзяржаўным страхаваннем Беларусі ў складзе Наркамфіна.  Гэтая ўстанова стала родапачынальнікам Белдзяржстраху - дзяржаўнай страхавой арганізацыі, з дзейнасцю якой звязаная далейшая гісторыя развіцця страхавой справы ў Беларусі.

Прайшоўшы доўгі шлях станаўлення і развіцця, Белдзяржстрах сёння займае вядучыя пазіцыі на страхавым рынку краіны. З невялікай арганізацыі, якая ўзнікла ў снежні 1921 года на “руінах” земскага страхавання, вырасла найбуйнейшае сучаснае страхавое прадпрыемства, якое прапануе больш за 60 відаў страхавых паслуг і валодае найбуйнейшай сеткай у Рэспубліцы Беларусь, якая складаецца з 7 філіялаў, 118 прадстаўніцтваў і 5 цэнтраў продажаў.


Гісторыя страхавой справы і Белдзяржстраху непарыўна звязана з гісторыяй краіны. У ёй знаходзілі сваё адлюстраванні ўсе змены палітыкі дзяржавы, усе праблемы і дасягненні грамадства і эканомікі. У гісторыі Белдзяржстраху былі ўзлёты і падзенні, неаднаразова мяняўся яго статус. Пастаянным было адно - у любых сацыяльна-палітычных і эканамічных умовах нацыянальнае страхаванне і яго флагман – Белдзяржстрах – заўсёды служылі інтарэсам беларускай дзяржавы і народа.

На фота: 3 снежня 1921 года. Кіраўніком Упраўлення дзяржаўнага страхавання Беларусі прызначаны дэмабілізаваны з войска малады камуніст, ураджэнец Мінскай губерні, Уладзімір Канстанцінавіч Стракоўскі.



expand_less