Белдзяржстрах зрабіў страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр яшчэ больш выгадным!

13.10.2010

З 1 жніўня Белдзяржстрах істотна пашырыў пералік страхавых выпадкаў па страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр. Калі Ваш кватарант затапіў  суседзяў або прычыніў іншы ўрон Вашай ці іх маёмасці, Белдзяржстрах кампенсуе ўрон і суседзям, пацярпелым ад патопу, і Вам.

Згодна з умовамі страхавання, страхавым выпадкам будзе прызнавацца факт прычынення страхавальнікам (уласнікам кватэры ці наймальнікам) у выніку дзеяння ці бяздзеяння шкоды жыццю, здароўю, маёмасці пацярпелых у выніку:

пажару, выбуху, прасочвання вады з памяшканняў, якія знаходзяцца ў карыстанні страхавальніка (уласніка кватэры ці наймальніка), рамонту, перабудовы, перапланіроўкі, пераабсталявання кватэры, аварыі (раптоўнага пашкоджання, выхаду са строю, паломкі) абагравальнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак ці іншага інжынернага абсталявання жылога памяшкання, а таксама заліцця, непасрэдна звязанага з выкарыстаннем такіх сістэм, сетак ці абсталявання, які пацягнуў за сабой прад’яўленне абгрунтаваных патрабаванняў страхавальніку (адказнай асобе) аб пакрыцці прычыненай шкоды.

 

Асабліва прыемна, што пералік страхавых выпадкаў пашыраны, а кошт дагавору пры гэтым застаўся ранейшым. Поліс на суму ў 5 млн. рублёў абыдзецца ў сярэднім усяго ў 25 тыс. рублёў. У залежнасці ад Вашага жадання страхавая сума можа быць большай.

 

 

Тэлефон 269-26-24

 

 

expand_less