Еўрасетка і Белдзяржстрах зараз разам дапамагаюць абараніць ваш мабільны тэлефон!

07.10.2010

 7 кастрычніка 2010 года страхаванне партатыўных устройстваў стала яшчэ больш даступнымДзякуючы сумеснаму праекту Белдзяржстраху і Еўрасеткі, акрамя магчымасці заключыць дагавор страхавання ў любым з падраздзяленняў Белдзяржстраху ва ўсіх раённых цэнтрах рэспублікі, дадалася і магчымасць заключыць дагавор у момант набыцця прылады ў 75 крамах Еўрасеткі.

 

На страхаванне прымаюцца:

Мабільныя тэлефоны
Апараты сотавай сувязі: партатыўныя тэлефоны стандартаў GSM ці CDMA, смартфоны; радыётэлефоны стандарта DECT.

Лічбавая фота-, відэа- і аўдыяапаратура
Лічбавыя фотаапараты і фотакамеры, лічбавыя відэакамеры, лічбавыя дыктафоны, партатыўныя DVD-, CD-, МР3-плэеры (прайгравальнікі) і іншая партатыўная апаратура, якая выкарыстовае лічбавы фармат для прыёму, захоўвання, апрацоўкі і перадачы інфармацыі.

Партатыўныя камп’ютары
Ноўтбукі; кішэнныя персанальныя камп’ютары і іншыя персанальныя лічбавыя дапаможнікі: электронныя запісныя кніжкі, палмтоп, GPS-навігатары, камунікатары і інш.

Інфармацыя па тэлефоне: 269-26-24

expand_less