Як зменшыць кошт крэдыту?

20.09.2010

З 20 верасня Белдзяржстрах запускае сумесную праграму з вядучымi беларускімі банкамі (БПС i Белiнвестбанк) па добравольным страхаванні крэдытаатрымальнікаў ад няшчасных выпадкаў i хвароб крэдытаатрымальнiкаў.

Сёння  ўсё больш людзей аддаюць перавагу спажывецкім крэдытам банкаў на куплю аўтамабіля, рамонт кватэры ці на вандраванні. Новая паслуга Белдзяржстраху прапануе кожнаму крэдытаатрымальніку магчымасць не толькі свабодна атрымаць падобны крэдыт, але і застрахаваць сябе і сваю сям'ю ад рызыкі яго нявыплаты ў выпадку хваробы або няшчаснага выпадку.

Умовы страхавання вельмі простыя: тарыф будзе залежаць толькі ад тэрміну  і ад сумы крэдыту. Напрыклад, пры крэдыце памерам у 5 мільёнаў рублёў тэрмінам на 5 гадоў,  штомесячны ўзнос па страхоўцы складае ўсяго толькі 2 900 беларускіх рублёў.   І пры наступленні страхавога  выпадку Белдзяржстрах поўнасцю выплаціць за вас увесь кошт крэдыту.

AAT  “БПС-Банк” прапануе атрымаць спажывецкі крэдыт на ўмовах дабраахвотнага страхавання і аднаго паручыцеля.  А ў ААТ “Белінвестбанк” пры дабраахвотным страхаванні вы можаце атрымаць крэдыт па зменшанай на 2 % гадавой працэнтнай стаўцы. Паміж усіх прапаноў  спажывецкага крэдытавання ў Рэспубліцы Беларусь – гэта стаўка з’яуляецца адной з самых выгадных і эфектыўных ставак.

 

Дагаворы дабраахвотнага стахавання можна скласці як у саміх аддзяленнях банкаў, так і ў Белдзяржстраху.

expand_less