Збіраецеся ў адпачынак?

13.06.2012

Лета - гэта заўсёды добрая нагода пабываць у той краіне, якую вы даўно хацелі наведаць. У залежнасці ад вашых густаў вы можаце адправіцца ў турнэ па Еўропе ці правесці незабыўны час у экзатычных краінах Індакітая.
Але куды б вы не накіраваліся, вам неабходна памятаць аб сваім здароў'і і бяспецы. Наўрад ці нешта зможа зберагчы вас ад непрыемных сімптомаў акліматызацыі ці асаблівасцяў мясцовай кухні.

Заключыўшы дагавор добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб для тых, хто выязджае за мяжу, у кампаніі Белдзяржстрах вы можаце больш не турбавацца пра тое, хто аплаціць магчымыя медыцынскія выдаткі.

Чаму менавіта Белдзяржстрах? Толькі наша кампанія прадастаўляе шэраг пастаянна дзеючых скідак на дагаворы добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу.

Напрыклад, калі вы ўжо набывалі страхавы поліс Белдзяржстраху, а ён вам не спатрэбіўся, вы можаце прад'явіць яго пры заключэнні наступнага дагавора, атрымаўшы пры гэтым скідку 20%!

Таксама дзейнічае пастаянная скідка для дзяцей у памеры 50%.

А калі з вамі ў паездку едуць два дзіцяці, узрост якіх не перавышае 16-ці і 13-ці гадоў, то адно дзіця атрымлівае страхавы поліс бясплатна!

expand_less