Прадстаўленне справаздачнасці формы 1-мп у электронным выглядзе

01.12.2011

Паважаныя прадпрымальнікі!

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь інфармуе аб тым, што вам прадастаўляецца магчымасць накіраваць справаздачнасць па формам 1-мп "Справаздачнасць аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці" і 1-мп (мікра) "Справаздачнасць аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці мікраарганізацыі" за 2011 год у органы дзяржаўнай статыстыкі ў электронным выглядзе.

З больш падрабязнай інфармацыяй па электроннаму фармату прадстаўлення данных вы можаце азнаёміцца на афіцыйным сайце Белстату ў рубрыцы "Статыстычнае абследванне малых і мікраарганізацый на 2011 год".

expand_less