Летні адпачынак

20.04.2011

Усім, хто плануе замежныя паездкі, Белдзяржстрах рэкамендуе сваю новую страхавую паслугу - добраахвотнае страхаванне расходаў грамадзян, якія выязджаюць за мяжу.

Для многіх чаканне адпачынку, зборы ў дарогу - па сіле эмоцый амаль супастаўна з самім падарожжам. Але, на жаль, гэты перыяд можа азмрочыцца неспадзяванымі абставінамі, якія не дазволяць здзейсніць доўгачаканае падарожжа: праблемы са здароўем (у тым ліку ў родных або асобы, з якой планаваўся выезд), пашкоджанне маёмасці, неабходнасць удзелу ў судовым разборы, прызыў на ваенныя зборы. Калі плануецца падарожжа ў краіну з візавым рэжымам, то яно можа не адбыцца таксама і па прычыне неадкрыцця візы.

У такіх выпадках Вам не толькі прыйдзецца змяніць планы, але і расстацца з часткай выдаткаваных на адпачынак сродкаў. Безумоўна, турыстычная фірма зробіць усё магчымае, каб мінімізаваць выдаткі кліента. Але ў любым выпадку ўсе выдаткаваныя грошы Вам не вернуць.

Пакрыць утрыманыя турыстычнай фірмай, перавозчыкам, атэлем, консульскай установай і інш. асобамі сродкі, можна па дагаворы добраахвотнага страхавання расходаў грамадзян, якія выязджаюць за мяжу, заключанаму ў Белдзяржстраху.

Таксама Белдзяржстрах можа ўключыць у дагавор страхавання такую рызыку, як датэрміновае вяртанне на радзіму па розных прычынах. У такім выпадку кампанія бярэ на сябе ўсе арганізацыйныя моманты, звязаныя з тэрміновым вяртаннем у Беларусь і аплочвае ўсе выдаткі.

Калі вы адпраўляеце ў падарожжа дзяцей, цікавым будзе страхаванне экстраных выдаткаў (страта грошай, пашпартоў, білетаў, іншых дакументаў).

Страхавы ўзнос па дагаворы страхавання - ад 5 долараў ЗША.

Смела плануйце адпачынак і адчуйце асалоду спакою разам з Белдзяржстрахам!

expand_less