Страхаванне ветэрынарных расходаў для ўладальнікаў пародзістых жывёлаў

14.07.2010

Белдзяржстрах прапануе новы вiд страхавання —   страхаванне пародзiстых жывёлаў з уключанай рызыкай ажыццяўлення ветэрынарных расходаў.

Трымаць пародзiстую кошку цi сабаку ў сябе дома — гэта заўсёды прыемныя клопаты, але i дадатковыя грашовыя траты. Частка гэтых тратаў — расходы на ветэрынарную дапамогу — можна перакласці на Белдзяржстрах.

Раней, калi гаспадар страхаваў кошку цi сабаку, ён страхаваў сябе толькi ад страты свайго любiмца. Зараз ён можа ўключыць у страхоўку i пакрыццё расходаў на ветэрынарнае абслугоўванне.

Страхавая сума роўная сапраўднаму кошту жывёлы, страхавая сума на ветэрынарнае абслугоўванне састаўляе 35% ад гэтай сумы.

Напрыклад, калi кошт вашага породзiстага сабакi 2 000 000 рублёў, то ветэрынарныя расходы будуць пакрывацца ў межах 700 000 рублёў.

Чым даражэйшы ваш гадаванец, тым большая страхавая абарона можа быць.

Белдзяржстрах заключае дагаворы добраахвотнага страхавання пародзiстых кошак i сабак ва ўзросце ад 6 месяцаў да 10 год.

Каштуе такi полiс ад 5,7% у год ад кошту жывёлы.

Кожная заяўка разглядаецца індывідуальна i для кожнага клiента разлiчваецца асобны страхавы ўзнос.

Iснуе гiбкая сiстэма скiдак.

Каб даведацца падрабязней пра новы вiд страхавання i разлічыць кошт страхавога полiса для вашага гадаванца, вы можаце патэлефанаваць па нумару: (8 017) 269-26-24.

 

expand_less