Страхаванне сельскагаспадарчых жывел

Каровы, коні, свінні - гэта тыя жывёлы, без якіх немагчыма ўявіць сабе паспяховы сельскі двор. Яны забяспечваюць сваім гаспадарам упэўненасць у заўтрашнім дні, з'яўляюцца натуральнай крыніцай малочных прадуктаў, мяса.

А заводчыкі пчол, напрыклад, часта турбуюцца аб захаванасці сваіх вулляў.

 

Для таго каб засцерагчы сябе ад фінансавых рызык у сувязі са стратай або хваробамі сельскагаспадарчых жывёл, набудзьце страхавы поліс і адчувайце сябе спакойна і ўпэўнена.

 

На страхаванне прымаецца буйная рагатая жывёла, коні, авечкі, козы, свінні, сем'і пчол. 

 

 - буйная рагатая жывёла ад 6 мес. да 2  гадоў   страхавы ўзнос  - 12,5% ад страховой сумы ў год;  

- конi ад  6 мес. да 2  гадоў:   страхавы ўзнос - 10,0% ад страховой сумы ў год; 

- пчолы: страхавы ўзнос  17,3% ад страховой сумы ў год.

 

Вы можаце застрахаваць сельскагаспадарчых жывёл па наступных варыянтах:

 

- Варыянт II - на выпадак страты (гібелі) застрахаваных жывёл, вымушанага забою, расходаў па вымушанаму забою (а менавіта транспартных выдаткаў і выдаткаў на аплату паслуг па забою) застрахаваных жывёл (за выключэннем сем'яў пчол) у выніку хвароб, стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў , неправамерных дзеянняў трэціх асоб, а таксама знішчэння гэтых жывёл па распараджэнні спецыялістаў ветэрынарнай службы ў сувязі з прафілактычнымі мерапрыемствамі па барацьбе з эпiзаотыямi;

 

- Варыянт III - на выпадак страты (гібелі) сем'яў пчол у выніку няшчасных выпадкаў, стыхійных бедстваў, неправамерных дзеянняў трэціх асоб, а таксама знішчэння сем'яў пчол па распараджэнні спецыялістаў ветэрынарнай службы ў сувязі з прафілактычнымі мерапрыемствамі па барацьбе з эпiзаотыямi.

 

Заказаць страхавую паслугу

 

Правiла

 

expand_less