Гэта проста шэдэўр!

31.10.2019

 

Што ж у ім такога асаблівага?

 

Мы распрацавалі дагавор страхавання, які арыентаваны на кліентаў - турыстаў. Зараз у адным страхавым полісе вы можаце быць застрахаваны ад разнастайных рызык, якія могуць адбыцца падчас вашага знаходжання за мяжой.

Купляючы дагавор добраахвотнага страхавання турыстаў (комплекснае) вы будзеце абаронены ад: няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу;

  расходаў, звязаных з датэрміновым вяртаннем у Рэспубліку Беларусь;

  затрымкі або адмены рэйса, затрымкі багажу;

  грамадзянскай адказнасці пры прычыненні шкоды здароўю і маёмасці трэціх асоб за мяжой;

  расходаў, звязаных з тэхнічнай дапамогай вашаму аўтамабілю за межамі Рэспублікі Беларусь; страты або пашкоджання домаўладання або кватэры ў час вашага знаходжання за мяжой;

прычынення шкоды маёмасці суседзяў падчас вашага знаходжання за мяжой.

Мы прапануем на выбар цэлых 8 варыянтаў страхавання, кожны з якіх уключае ў сябе, на ваш выбар, розную сукупнасць рызык. Пры распрацоўцы дадзенага віду страхавання мы ўлічылі ўсе водгукі, прапановы і пажаданні нашых кліентаў. У выніку мы рады прадставіць вам 8 варыянтаў страхавання:

 

Зоркі насупраць назваў варыянтаў страхавання адзначаюць ступень вашай абароны падчас знаходжання за мяжой. Чым больш зорак - тым мацней сон! Дакладней, які там сон, тым спакайней і ярчэй адпачынак! Бо ніякія думкі не будуць вас адцягваць ад мора або гор, любімых краін і цудоўных адкрыццяў.

За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца ў любое прадстаўніцтва Белдзяржстраха!