Белдзяржстрах - дзецям!

28.05.2019

У перыяд з 1 красавіка па 30 чэрвеня Белдзяржстрах праводзіць чарговую штогадовую рэспубліканскую акцыю «Белдзяржстрах - дзецям». 

 

Заключыце дагавор добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў - і 3% ад сабраных у перыяд правядзення акцыі страхавых узносаў Белдзяржстрах накіруе на развіццё ўстаноў адукацыі кожнай вобласці і г. Мінска. 

 

27 мая Белдзяржстрах з футбольным клубам "БАТЭ" наведаў Установу адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж швейнай вытворчасці». 

 

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай абстаноўцы.