У вас МТС?

22.02.2017

 10 лютага стартаваў новы сумесны праект Белдзяржстраха і МТС - страхаванне партатыўных прылад «Мабільная абарона».

 

Цяпер паслугу, якая  не мае аналагаў у Беларусі, змогуць падключыць абаненты МТС!

 

У рамках праекта можна застрахаваць смартфоны, мабільныя тэлефоны і планшэты, якія набываюцца ў пунктах продажу мабільнага аператара на месцы.

 

«Мабільная абарона» - гэта комплексны сэрвіс, які ўключае страхаванне мабільнай прылады, набытай  у салоне аператара мабільнай сувязі, і забяспечвае камфорт яго выкарыстання і рамонту. Страхавой прадукт падае абарону ў выпадку:

• механічнага пашкоджання;

• уздзеянняў вадкасцяў;

• крадзяжу;

• уздзеяння электратоку ў форме кароткага замыкання;

• пажару, выбуху.

 

Кошт дагавора страхавання складае 8 - 10% ад кошту прылады.

 

Адметная рыса сэрвісу «Мабільная абарона» - зручнасць для кліента:

• магчымасць звароту ў салон мабільнага аператара пры надыходзе страхавога выпадку;

• афармленне пакета дакументаў, неабходнага для атрымання страхавой кампенсацыі на месцы;

• арганізацыя рамонту смартфонаў у надзейным сэрвісным цэнтры-партнёра МТС.

 

Не існуе дзейсных спосабаў зрабіць свой смартфон або планшэт непатапляльным  і нябіткім. Завадская гарантыя абараняе нас ад памылак вытворцы, але не ад нашых уласных.

«Мабільная абарона» -добрая  магчымасць абараніць сябе ад фінансавых страт! Паспрабуйце эксклюзіўны сэрвіс першымі!