Страхаванне банкаматаў і наяўных грошай у банкаматах

Аб'екты страхавання:

 

- Банкаматы;

- Плацежна-даведачныя тэрміналы;

- Наяўныя грашовыя сродкі ў банкаматах.

 

Страхавыя рызыкі:

 

- Пажар, незалежна ад прычыны ўзнікнення (у тым ліку падпал); прамое трапленне маланкі ў застрахаваную маёмасць; уздзеянне гукавой хвалі; выбух; падзенне пілатуемага, а таксама непілатуемага лятальнага апарата, яго частак або грузу;

- Небяспечныя і (або) неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з'явы; уздзеянне падглебавых вод; прасадка грунта; падзенне дрэў; падзенне ледзяшоў; любое прамое ўздзеянне на застрахаваную маёмасць, аказанае жывёламі і птушкамі; абвальванне суседніх будынкаў, збудаванняў, а таксама іх частак;

- Крадзеж (спроба крадзяжу) маёмасці;

- Неправамерныя дзеянні трэціх асоб (у тым ліку наезд транспартных сродкаў), за выключэннем крадзеж (спроба крадзяжу) маёмасці;

- Аварыя ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, пранікненне вады з суседняга памяшкання, несанкцыяніраванае дзейнічанне (паломка) сістэм пажаратушэння.

Дадатковыя рызыкі:

- Уздзеянне электрычнага току на электрычныя прылады;

- Паломка машын і механізмаў;

 

Пры пашкоджанні банкамата / плацежна-даведачнага тэрмінала ў межах страхавой сумы пакрываюцца расходы па аднаўленні пашкоджанай маёмасці.

Пры страце грашовых сродкаў у межах страхавой сумы кампенсуецца намінальны кошт страчаных грашовых сродкаў.

 

Нашы перавагі:

 

- Магчымасць правядзення ўласнай ацэнкі кошту банкаматаў і плацежна-даведачных тэрміналаў для мэт страхавання;

- Гібкая сістэма скідак, якая ў тым ліку ўлічвае кожны заключаны ў Белдзяржстраху дагавор страхавання;

- Наяўнасць разгалінаванай сеткі, якая дазваляе аператыўна рабіць агляд пашкоджанай  маёмасці ў любой кропцы Рэспубліцы Беларусь.

 

Кошт страхавання:

 

Тарыфы па страхаванні ўстанаўліваюцца індывідуальна ў кожным канкрэтным выпадку і залежаць ад такіх фактараў, як агульны стан маёмасці, якая страхуюцца, наяўнасць сістэм відэаназірання, знаходжанне маёмасці ў будынку ці па-за ім, памер страхавой сумы, франшызы і інш.