Добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад мытнымі органамі

Добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад мытнымі органамі

     (Згодна Мытнай канвенцыі аб міжнароднай перавозцы грузаў з прымяненнем кніжкі МДП, 1975 г.)

  

    Аб'ектам страхавання з'яўляюцца  маёмасныя інтарэсы страхавальніка, звязаныя з яго грамадзянскай адказнасцю перад мытнымі органамі па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення шкоды страхавальнікам у сістэме міжнароднага гарантыйнага ланцуга (згодна з  Мытнай канвенцыі аб міжнароднай перавозцы грузаў з прымяненнем кніжкі МДП, 1975 год) .

     Страхавым выпадкам з'яўляецца факт прызнання і аплаты МСАТ прэтэнзіі, прад'яўленай мытнымі органамі  ў сувязі з парушэннем страхавальнікам працэдуры, прадугледжанай Канвенцыяй МДП, і невыкананнем ім сваіх абавязацельстваў, прадугледжаных дэкларацыяй абавязацельстваў.

     Дагавор страхавання заключаецца на падставе пісьмовай заявы тэрмінам дзеяння ад 1 дня да 1 года.

 

     Базавы страхавы тарыф устанаўліваецца ў фіксаванай суме ў далярах ЗША за кожную кніжку МДП і складае 10,5 даляраў ЗША.

     У дачыненні да 4-х ліставых кніжак МДП, эксперыментальных (у рамках пілотнага праекта МСАТ), базавы страхавы тарыф складае 8 даляраў ЗША за кожную кніжку МДП.

     Страхоўшчык пакрывае шкоду толькі па тых прэтэнзіях мытных органаў, якія разгледжаны і аплачаны МСАТ.

     Страхавое пакрыццё выплачваецца пры наяўнасці дакументаў, якія прадстаўляюцца МСАТ або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком.