Веласiпеды

Белдзяржстрах прапануе новую ўнікальную страхавую паслугу - добраахвотнае страхаванне бяспекі веласіпедыстаў.

Страхавая паслуга ўяўляе сабой комплекснае страхаванне, якое ўключае страхаванне:

 

1. Ровараў на выпадак іх страты ў выніку крадзяжу;

 

Страхаванне дзейнічае ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры гэтым пры знаходжанні веласіпеда ў месцах агульнага карыстання (напрыклад, ля магазіна) веласіпед павінен быць зафіксаваны да стацыянарнага аб'екта спецыяльным замкам або іншай запіральнай прыладай;

 

2. Асоб, якiя кiруюць роварам, ад няшчаснага выпадку, пацягнуўшага менш цяжкае, цяжкае цялеснае пашкоджанне, устанаўленне iнвалiднасцi або iншыя сур'ёзныя наступствы;

 

3. Адказнасці веласіпедыстаў за шкоду, прычыненую жыццю, здароўю, маёмасці пацярпелых пры кіраванні веласіпедам.

 

 

  Сярэдні ўзнос - 10% ад страхавой сумы.

 

Азнаёміцца з Правіламі ці заказаць страхавую паслугу можна на velo.bgs.by 

 

 

expand_less