Гэта цікава!

24.05.2023

 18-20 мая ў Мінску Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі было арганізавана правядзенне ІІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі.

 У рамках форума прайшоў Дзіцячы конкурс выканаўцаў беларускай казкі. Белдзяржстрах падтрымаў гэты цікавы сацыяльны праект і стаў партнёрам конкурсу.

 

Усе ўдзельнікі атрымалі фірмовыя сувеніры Белдзяржстраху.

 

 Дыпломамі I ступені былі ўзнагароджаны

Сянкевіч Ульяна (сярэдняя школа № 159 г. Мінска, казка “Як кот звяроў напалохаў”

Балцэвіч Антон (сярэдняя школа № 159 г. Мінска, казка “Эта была очэнь даўно”,

Захарчэня Аляксандра (Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма, казка “Сірочая доля”.

Дыпломамі II ступені былі ўзнагароджаны:

Мішурны Ведамір (Вымнянская базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага саюза Вуглоўскага, казка “Не сілай, а розумам”

Васілеўскі Яўген (Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрузенскага раёна г. Мінска “Зорка”, казка “Людзей слухай, а свой розум май”

Шкіранда Марыя (Стайская дзіцячая школа мастацтваў традыцыйнай культуры, казка “Баран бок абадран”.

Дыпломамі III ступені былі ўзнагароджаны:

Сачанка Мальвіна (сярэдняя школа № 2 г. Ельска, казка “Жораў і чапля”

Стэльмах Анастасія (Стайская дзіцячая школа мастацтваў традыцыйнай культуры, казка “Як дзед ваўка перахітрыў”

Рабкавец Ксенія (Стайская дзіцячая школа мастацтваў традыцыйнай культуры, казка “Муха-пяюха”.

 

expand_less