Ровар - гэта ваша ўсё?

04.05.2015

 З 6 красавіка Белдзяржстрах прапануе новую  страхавую паслугу - добраахвотнае страхаванне бяспекі веласіпедыстаў.

 

 

Страхавая паслуга ўяўляе сабой  страхаванне, якое ўключае страхаванне:

 

1. Ровараў на выпадак іх страты ў выніку крадзяжу;

Страхаванне дзейнічае ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры гэтым пры знаходжанні ровара ў месцах агульнага карыстання  ровар павінен быць зафіксаваны  замком ці іншай  прыладай;

 

2. Асоб, якія кіруюць роварам, ад няшчаснага выпадку;

 

3. Адказнасці веласіпедыстаў за шкоду, прычыненую жыццю, здароўю, маёмасці пацярпелых пры кіраванні роварам.

 

 

Кошт страхавой паслугі ад 300 000 рублёў у год.

 

Падрабязней аб гэтым страхаванні можна даведацца ў любым падраздзяленні Белдзяржстраху альбо па тэл. (017) 269-26-24.

 

З полісам Белдзяржстраху атрымлівайце асалоду ад спакойнай язды!

 

expand_less