NEW! СТРАХАВАННЕ У ЭЛЕКТРАСІЛЕ

06.07.2015

«МАБІЛЬНАЯ АБАРОНА»

«МАБІЛЬНАЯ АБАРОНА» - гэта страхаванне мабільных прылад ад неправамерных дзеянняў трэціх асоб (крадзяжу, рабавання, разбою, вымагальніцтва) з тэрыторыяй дзеяння дагавора Рэспубліка Беларусь - (Правілы № 31).

Набыць страхавы прадукт можна адначасова з купляй мабільнай прылады ў краме «Электрасіла».

 

«Мабільная абарона» неабходная, калі вы набываеце:

- Лічбавую фота-, відэа- і аўдыёапаратуру (фотаапараты, відэакамеры, МР3-плэеры і г.д.);

- Ноўтбукі, электронныя запісныя кніжкі, GPS-навігатары;

- Апараты сотавай сувязі: партатыўныя тэлефоны стандартаў GSM або CDMA, смартфоны.

У выпадку крадзяжу, рабавання, разбою, вымагальніцтва Белдзяржстрах выплачвае страхавое пакрыццё ў памеры кошту страчанай вамі партатыўнай прылады.

Кошт дагавора страхавання залежыць ад кошту пакупкі.

 

Вось так выглядае «МАБІЛЬНАЯ АБАРОНА» у Электрасіле:

«УСЁ УКЛЮЧАНА»

 «Усё ўключана» - страхавы прадукт кампаніі «Белдзяржстрах», вельмі просты ў афармленні і выкарыстанні. Гэта страхаванне кватэры, хатняй маёмасці (бытавой тэхнікі ў тым ліку) і грамадзянскай адказнасці перад суседзямі, аб’яднаныя ў адну паслугу, з абаронай ад большасці бытавых рызык (аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, пажараў, крадзяжу і г.д. - (Правілы № 100)

Набыць страхавы прадукт можа любы наведвальнік сеткі магазінаў "Электрасіла", незалежна ад пакупанай тэхнікі!

 

Гэты прадукт неабходны, калі ВЫ:

- купілі новую кватэру,

- часта адсутнічаеце дома,

- здаеце кватэру,

- асцерагаецеся за зроблены рамонт,

- купілі новую тэхніку або мэблю,

- асцерагаецеся нанесці шкоду рамонту, маёмасці суседзяў.

"Усё ўключана" - гэта магчымасць самастойна выбраць суму, на якую Вы хочаце застрахаваць маёмасць.

 

Пры гэтым:

- вопіс маёмасці і папярэдні агляд не патрабуюцца,

- не абавязкова быць зарэгістраваным па адрасе дзеяння дагавора страхавання,

- страхоўка дзейнічае адзін год з магчымасцю падаўжэння,

- цана даступная кожнаму - страхоўка на год каштуе ў сярэднім як камунальныя плацяжы за 1 месяц!

 

Вось так выглядае «Усё ўключана» у Электрасіле:

 

  

Хочаце набыць гэтыя страхавыя прадукты?

- прыходзьце ў Электрасілу або ў Белдзяржстрах

- выберыце  варыянт страхавання, які падыходзіць Вам па кошту,

- аплаціце на касе страхавую прэмію,

- абавязкова захавайце Дагавор і чэк, які пацвярджае аплату!

Афармленне дагавора займае 3-5 хвілін.

Атрымаць выплату (пакрыццё шкоды) - максімальна проста!

- заявіце пра выпадак ў кампетэнтныя органы (МНС, Энергазбыт, ЖЭС, МУС і  т.п.),

- паведаміце ў бліжэйшае падраздзяленне Белдзяржстраху аб надыходзе страхавога выпадку не пазней за 3-ы рабочыя дні з моманту яго наступлення. З інфармацыяй аб адрасах і тэлефонах падраздзяленняў Белдзяржстраху можна азнаёміцца ў раздзеле "Рэгіёны" на нашым сайце або ўдакладніць па тэлефоне (017) 269 26 03,

- падайце страхавой кампаніі пакет дакументаў: заява, дагавор страхавання, пашпарт, чэк, які пацвярджае аплату страхавання,

- атрымаеце выплату!

 

Больш дэталёва з інфармацыяй аб прадукце Вы можаце азнаёміцца ў Правілах страхавання" УСЕ УКЛЮЧАНА" і Правілах страхавання "МАБІЛЬНАЯ АБАРОНА".

 

 

 

 

expand_less