Акцыя ў школе

18.03.2015

 З 13 да 17 сакавіка Белдзяржстрах прыняў удзел у  акцыі «Школа страхавання» сярод вучняў 5 і 6 класаў   школы № 60 г. Мiнска.

 Мерапрыемства было арганізавана сумесна з Беларускай асацыяцыяй страхоўшчыкаў. Завочна ў акцыі прынялі ўдзел  «Стравіта», «Белэксімгарант»,  «Белнафтастрах» і  «Купала». Акцыя была прымеркавана да Міжнароднага дня фінансаў дзяцей і моладзі.

 

13 сакавіка прадстаўнікі Белдзяржстраха і БАС  выступілі перад вучнямі 5 і 6 класаў СШ № 60 г. Мінска з прэзентацыяй страхавога рынку Беларусі. У ходзе мерапрыемства для навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя «Адкуль пайшло страхаванне», прэзентацыя ў выглядзе коміксаў «Страхавы буквар. Навошта патрэбна страхоўка ».

Пасля выступу страхоўшчыкаў школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне з пытаннямі на страхавую тэматыку, а пасля віктарыны змаглі задаць свае пытанні прадстаўнікам страхавога рынку.

 

 17 сакавіка адбылося ўзнагароджанне школьнікаў, якія прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў. Фірмовыя падарункі і сувеніры з атрымалі: Канаш Дар'я, Галаўко Мікіта, Трушын Максім, Цыганкоў  Іван, Кісцень Аліна.

expand_less