"МАЗ-СПОРТаўта" - 10 месца!

19.01.2015

 Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» паказала лепшы вынік у сваёй гісторыі - увайшла ў дзесятку лідэраў ралі «Дакар-2015»

 

Экіпаж пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага заняў дзесятае месца ў агульным заліку ралі-рэйду "Дакар-2015» - гэта найлепшы вынік каманды за ўсю гісторыю яе ўдзелу ў сусветна вядомым марафоне. Апошні этап выдаўся на рэдкасць дажджлівым. Прычым лівень апынуўся настолькі інтэнсіўным, што арганізатары ралі прынялі рашэнне скараціць спецучастак з 174 да 34 км. МАЗ Аляксандра Васілеўскага паказаў 13-е вынik - 33 хвіліны 27 секунд.

 

Віват героям!

expand_less