УСЁ ЎКЛЮЧАНА

27.10.2014

 У сетцы салонаў сувязі «Еўрасетка» - партнёра Белдзяржстраху, цяпер даступная паслуга комплекснага страхавання кватэр. Новы скрыначны страхавы прадукт называецца «УСЁ ЎКЛЮЧАНА» і дазваляе хутка і зручна застрахаваць кватэру, хатнюю маёмасць і грамадзянскую адказнасць уладальніка кватэры.

Мы стварылі для вас прадукт 3 у 1, у якім улічылі асноўныя рызыкі для вашай маёмасці.

Страхаванне кватэр «УСЁ ЎКЛЮЧАНА» гэта:

• магчымасць самастойна выбраць напаўненне страхоўкі: страхавое пакрыццё і вартасць;

• страхоўка на год каштуе як камунальныя плацяжы за 1 месяц;

• для куплі не патрэбныя дакументы і не абавязкова быць уласнікам жылля;

• вопіс маёмасці і папярэдні агляд не патрабуюцца.

 

Страхавы поліс «УСЁ ЎКЛЮЧАНА» можна набыць у салонах «Еўрасетка» па ўсёй Беларусі. Заключэнне дагавора адбываецца непасрэдна ў салоне сувязі. Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць у прадаўца-кансультанта. Поліс пачынае дзейнічаць з 00 гадзін 00 хвілін першага чысла месяца, наступнага за месяцам выплаты страхавой прэміі.

 

 

 

 

 

expand_less