Свята адбылося!

15.09.2014

          Нагадваем, што Белдзяржстрах выступіў партнёрам правядзення свята для актыўных мінчан да Дня горада, які зладзіла трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.  Свята прайшло 13 верасня ў парку ім. М. Горкага. 

У праграме свята прайшлі спаборніцтвы па біятлоне. У іх прынялі ўдзел 5 каманд. Каманда Белдзяржстраха ва ўпартай барацьбе заваявала другое месца. 

 

Віншуем нашу каманду, вы - малайцы! 

 

На свяце Белдзяржстрах выступіў генеральным партнёрам тэрыторыі для самых маленькіх - "Кнопочка". 

 

Па ўмовах спаборніцтваў кожнаму з юных удзельнікаў выдаваліся крылы, якія ён сам размаляваў і прабег 50 м з крыламі за спіной. Пераможцам быў той, хто першым прабег гэту дыстанцыю і абняў маму. 

 

У групе "5 гадоў" перамогу атрымала Ліза Комлева, дачка нашай калегі. 

 

Падарункі ад Белдзяржстраху чакалі ўсіх маленькіх анёлкаў.

 

 

 

 

 

 

expand_less