Частыя пытанні:
Што рабіць, калі не вы з'яўляецеся вінаватым у здзяйсненні ДТЗ і хто ў такім выпадку павінен займацца ўрэгуляваннем ДТЗ?
1. Неабходна запісаць ПІБ, адрас, марку і рэг. нумар аўтамабіля вінаватага. Запісаць нумар яго "Зялёнай карты" або нумар поліса ўнутранага страхавання грамадзянскай адказнасці, тэрміны страхавання, адрас і тэлефон кампаніі, якая выдала поліс.
2. Па магчымасці запісаць паказанні сведак, іх кантактны адрас і тэлефон.
3. Урэгуляваннем у такім выпадку будзе займацца Маторнае бюро краіны здарэння або страхавая кампанія вінаватага.
Што такое Маторнае бюро краіны здарэння?
У кожнай краіне, якая ўступіла ў сістэму "Зялёная карта", створана Маторнае бюро, якое займаецца ўрэгуляваннем пытанняў, звязаных са страхаваннем грамадзянскай адказнасці і ўрэгуляваннем здарэнняў, якія адбыліся з замежнымі ўдзельнікамі.
Хто павінен паведамляць аб ДТЗ у Маторнае бюро або страхавую кампанію вінаватага і калі гэта трэба рабіць?
У Маторнае бюро краіны здарэнні павінен паведаміць пацярпелы. Гэта неабходна зрабіць па тэлефоне адразу ж пасля ДТЗ для атрымання кансультацыі наконт далейшых дзеянняў.
Дзе можна даведацца пра тэлефоны ўсіх Маторных бюро?
Поўны спіс усіх Маторных бюро, а таксама іх адрасы і тэлефоны маюцца на адваротным баку першага ліста Зялёнай карты.
Ці можна звяртацца ў Маторнае бюро ўжо па вяртанні ў сваю краіну?
Каб выканаць усе ўмовы для наступнага атрымання кампенсацыі, неабходна звярнуцца ў Маторнае бюро адразу, знаходзячыся ў краіне здарэння. Урэгуляванне ДТЗ ажыццяўляецца па законах краіны, дзе адбылося ДТЗ. І толькі Маторнае бюро мае права інтэрпрэтацыі законаў краіны здарэння.
Што рабіць, калі вінаваты ў ДТЗ не застрахаваны?
Неабходна запісаць прозвішча, адрас, марку і рэг. нумар аўтамабіля вінаватага. Калі вінаваты ў ДТЗ не застрахаваны, звяртацца неабходна ў Маторнае бюро краіны здарэння, якое па законе сваёй краіны вызначыць магчымасць атрымання кампенсацыі.
Што рабіць пры надыходзе ДТЗ у выхадныя і святочныя дні?
Пры ДТЗ у выхадныя або святочныя дні механізм дзеянняў такі ж, як і ў буднія дні.
Што рабіць, калі страхавальнік ужо вярнуўся на радзіму, не паведаміўшы аб ДТЗ Маторнае бюро краіны здарэння?
Страхавальнік павінен ператэлефанаваць у Маторнае бюро краіны здарэння або ў страхавую кампанію вінаватага ў ДТЗ для ўдакладнення пераліку дакументаў, неабходных для прад'яўлення патрабавання.
Чаму ўсім павінен займацца пацярпелы, а не кампанія, дзе ён купляў сертыфікат "Зялёная карта"?
Сертыфікат «Зялёная карта» - гэта страхаванне грамадзянскай адказнасці, а не аўтамабіля пацярпелага. Калі страхавальнік з'яўляецца вінаватым, урэгуляваннем шкоды займаецца страхавая кампанія, у якой ён купіў поліс. Калі страхавальнік з'яўляецца пацярпелым - урэгуляваннем шкоды займаецца страхавая кампанія вінаватага, у якую павінен звяртацца сам пацярпелы.
Ці павінен страхавальнік штосьці паведамляць у сваю страхавую кампанію?
Пасля вяртання ў Беларусь страхавальнік павінен паведаміць у страхавую кампанію аб ДТЗ і даць пісьмовыя максімальна дакладныя тлумачэнні здарэння з указаннем пашкоджанняў, нанесеных трэцяму боку.
Дакументы, неабходныя для страхавой выплаты:
Пералік дакументаў вызначаецца заканадаўствам краіны здарэння. Таму, калі ДТЗ адбылося ў будны дзень, то неабходна звязацца з Маторным бюро і ўзгадніць пералік дакументаў, якія патрабуюцца для ўрэгулявання страт. Калі ДТЗ адбылося ў выхадны дзень і звязацца з Маторным бюро краіны няма магчымасці, то ў першую чаргу спатрэбяцца наступныя дакументы:
1. Даведка паліцыі аб ДТЗ.
2. Звесткі аб другім удзельніку ДТЗ (серыя і нумар страхавога поліса, найменне, адрас і тэлефон яго страхавой кампаніі, марку і рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, Прозвішча, імя страхавальніка).
3. Запоўненае сумесна з іншым удзельнікам ДТЗ "Паведамленне аб аўтааварыі" (калі няма паведамлення, то замаляваць схему ДТЗ і апісаць пашкоджанні, атрыманыя пры ДТЗ транспартнымі сродкамі, як нашага страхавальніка, так і другога ўдзельніка).
4. Пры разыходжанні меркаванняў аб вінаватасці запісаць імёны сведак і іх адрасы (тэлефоны).
5. Дакументы, якія пацвярджаюць аплату праведзенага па крайняй неабходнасці рамонту транспартнага сродку (не мог рухацца без рамонту). Па магчымасці: зрабіць фота-або відэаздымку пашкоджаных транспартных сродкаў.
- Пералік аптэк
- Перечень ЛПУ партнеров (не партнеров) Белгосстраха
- Базовые группы организаций здравоохранения по договорам, заключенным до 30.06.2023
- Базовые группы организаций здравоохранения по договорам, заключенным с 01.07.2023
- Базовые группы организаций здравоохранения по договорам, заключенным с 01.01.2024
- Структура
- Правілы страхавання
- Заказаць страхавую паслугу
- Cтрахаванне кватэр
- Страхаванне садовых домікаў і дач
- Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр
- Страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў
- Парадак раскрыцця інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі
- Асабісты прыём грамадзян
- Прадставіць справаздачу аб сродках па АСНВПЗ
- Аформіць заяву. Прадставіць даведку аб дапаможніку або даплаце
- Інфармацыя для страхавальнікаў
- Зарэгістравацца ў якасці страхавальніка па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў
- Інфармацыя для застрахаваных
- Нарматыўныя акты і формы дакументаў
- Зваротная сувязь: задаць пытанне
- Памятка страхавальніку - індывідуальнаму прадпрымальніку
- Памятка страхавальніку - юрыдычнай асобе
- Памятка страхавальніку - фiзiчнай асобе
- Пералік адміністрацыйных працэдур
- Аўтадапамога 116
- Інфармацыя для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь!
- Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў
- Парадак дзеянняў пры страхавым выпадку
- Формы заяў
- Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь