Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр

Пры наступленні страхавога выпадку неабходна:

1. Прыняць меры для змяншэння памеру ўрону, пры гэтым выконваць указанні страхоўшчыка, калі яны з’явяцца.

2. Неадкладна, але не пазней чым за 3 рабочыя дні са дня страты (гібелі) або пашкоджання маёмасці, паведаміць страхоўшчыку або прадстаўніку аб прычыненай шкодзе.

3. У выпадку нанясення шкоды з прычыны пажару, выбуху, аварыі, якія адбыліся па віне страхавальніка, неадкладна, як толькі стала вядома, заявіць пра гэта ў адпаведныя кампетэнтныя органы (МНС і т.п.), а таксама па ўсіх фактах гібелі або пашкоджання жылых памяшканняў і маёмасці ў шматкватэрных жылых дамах, заявіць і ў жыллёва-эксплуатацыйную арганізацыю, якая абслугоўвае гэты дом.

4. Растлумачыць пацярпелым аб неабходнасці захавання да прыбыцця прадстаўніка страхоўшчыка загінулай, пашкоджанай маёмасці ў тым выглядзе, у якім яна апынулася пасля здарэння, якое адбылося. Правядзенне любога роду змяненняў дапускаецца толькі, калі гэта дыктуецца меркаваннямі бяспекі, з мэтай памяншэння памеру шкоды альбо па заканчэнні 5 рабочых дзён пасля паведамлення страхоўшчыка аб тым, што адбылося.

5. Забяспечыць страхоўшчыку магчымасць бесперашкоднага агляду загінулай, пашкоджанай маёмасці, высвятлення прычын і абставінаў яе гібелі, пашкоджання, памеру нанесенай шкоды пацярпелым, магчымасць праверкі абставінаў, характару і аб'ёму шкоды, даваць для гэтых мэтаў неабходную інфармацыю і дакументацыю, а таксама забяспечыць удзел страхоўшчыка ў любых камісіях , якiя ствараюцца для выяўлення прычын, абставінаў і памеру шкоды.

6. Не пакрываць шкоду, не прызнаваць часткова або поўнасцю патрабаванні, якія прад'яўляюць яму, а таксама не прымаць на сябе якіх-небудзь прамых або ўскосных абавязацельстваў па ўрэгуляванні патрабаванняў пацярпелых без згоды страхоўшчыка.

7. У выпадках, калі дагаворам страхавання прадугледжана пакрыццё судовых расходаў, папярэдне ўзгадніць са страхоўшчыкам неабходнасць перадачы ім у суд спраў па разглядзе спрэчак з пацярпелымі, звязаных з выяўленнем абставінаў, характару і памеру шкоды.

Дакументы, неабходныя для страхавой выплаты:

1. Заява.

2. Дакумент, які пацвярджае асобу заяўніка.

3. Дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці ці іншае законнае права на загінулую або пашкоджаную маёмасць.

4. У выпадку нанясення шкоды маёмасці пацярпелага - дакументы, якія дазваляюць вызначыць сапраўдны кошт загінулай (пашкоджанай) маёмасці на момант страхавога выпадку (каштарысы/калькуляцыі на правядзенне аднаўленчых работ, акты экспертызы (ацэнкі) пашкоджанай маёмасці, акты выкананых работ, арыгінальныя рахункі на аплату запасных частак, дэталяў, матэрыялаў, работ і інш.)

5. У выпадку нанясення шкоды здароўю пацярпелага - дакументы медыцынскіх устаноў i iншых кампетэнтных арганізацый, якія пацвярджаюць факт нанясення шкоды пацярпеламу, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць памер зробленых расходаў, звязаных з лячэннем пацярпелага (заключэнне ўрача медыцынскай установы; заключэнне МРЭК аб неабходнасці санаторна-курортнага лячэння, падрыхтоўкі да іншай прафесіі, старонняга догляду; пры ўстанаўленні інваліднасці - даведка МРЭК аб ступені страты агульнай (прафесійнай) працаздольнасці), дакументы, неабходныя для разліку заробку (даходу), страчанага ў выніку пашкоджання здароўя (даведка з месца працы пацярпелага аб яго сярэднім заробку і інш.), другія дакументы, неабходныя ў адпаведнасці з заканадаўствам для разліку памеру шкоды.

6 . У выпадку смерці пацярпелага - копію пасведчання аб смерці пацярпелага, даведку аб складзе членаў сям'і памерлага, копію пенсіённага пасведчання альбо дакумента, які яго замяняе аб прызначэнні пенсіі з нагоды страты карміцеля, дакументы на пахаванне, дакументы, якія пацвярджаюць права на спадчыну, дакументы, неабходныя для разліку пакрыцця долі заробку (даходу) памерлага, якая належыць асобам, якія маюць права на пакрыццё шкоды ў сувязі са смерцю карміцеля (даведка з месца працы пацярпеўшага аб яго сярэднім заробку і інш.), дакументы, якія пацвярджаюць расходы на рэпатрыяцыю, другія дакументы , неабходныя ў адпаведнасці з заканадаўствам для разліку памеру шкоды.

expand_less