Як выбраць сваё АЎТАКАСКА
Мы прапануем некалькі асноўных варыянтаў страхавання на выбар:
«Аўтакаска «Міні»
Нічога лішняга: транспартны сродак страхуецца толькі на выпадак пашкоджання ў выніку дарожна-транспартнага здарэння або аварыі
Мінімальны кошт страхавога поліса пры неабмежаванай колькасці зваротаў па страхавых выпадках.
«Аўтакаска «Стандарт»
Абарона аўтамабіляў (узростам да 7 гадоў) ад усіх прадугледжаных рызык. Без неабходнасці заключэння дадатковых дагавораў страхавання. Пакрыццё шкоды адбываецца шляхам аплаты рахунку рамонтнага прадпрыемства.
«Аўтакаска «Класічны»
Страхавальнік самастойна выбірае патрэбныя опцыі для забеспячэння індывідуальнага ўзроўню абароны транспартнага сродку.
Больш падрабязна пра варыянты страхавання Аўтакаска
Як зэканоміць
Пры заключэнні дагавора страхавання мы прапануем разгледзець магчымасць устанаўлення франшызы.Франшыза - частка шкоды, якая не пакрываецца страхоўшчыкам. Франшыза можа быць ўстаноўлена ў працэнтах ад страхавой сумы або залежаць ад колькасці страхавых выпадкаў.
Прымяненне ў дагаворы страхавання франшызы дазволіць істотна знізіць страхавой тарыф.
Планаванне бюджэту
Правіламі страхавання Белдзяржстраху прадугледжана магчымасць выплаты страхавых узносаў у растэрміноўку, па жаданні кліентаў.
У залежнасці ад тэрміну дзеяння дагавора і выбранага варыянта страхавання можна скарыстацца растэрміноўкай па выплаце узносаў.
Варыянты страхавання «Аўтакаска» | Растэрміноўка плацяжоў | Кошт растэрміноўкі |
«Класічны» (пры тэрміне страхавання - 1 год) |
У два этапы Штоквартальна Штомесячна |
----- ----- + 4% да кошту дагавора |
«Бізнес» | У два этапы | ----- |
«Міні» | У два этапы | ----- |
«Стандарт» |
У два этапы Штоквартальна |
----- ----- |
Дагаворам страхавання прадугледжана ўнясенне страхавой прэміі роўнымі долямі.
Больш падрабязна пра растэрміноўку
Выплата страхавога пакрыцця
Пры надыходзе страхавога выпадку страхавое пакрыццё можа выплачвацца без дакументаў з кампетэнтных органаў:
-па шкленні (ветравое, бакавое і задняе шкло) - неабмежаваная колькасць раз у памеры шкоды, разлічанай з улікам умоў страхавання;
-па іншых пашкоджаннях (сума выплаты абмежаваная 7% ад страхавой сумы) - не больш за 2 разы ў перыяд дзеяння дагавора страхавання.
У памер шкоды ўключаюцца:
1. У выпадку пашкоджання - кошт рамонту з улікам умоў страхавання;
Пры пашкоджанні транспартнага сродку выплата страхавога пакрыцця можа быць праведзена на падставе:
каштарыса (калькуляцыі) на рамонт (аднаўленне) транспартнага сродку,
прадстаўленых страхавальнікам аплачаных рахункаў рамонтнага прадпрыемства або шляхам пералічэння страхавога пакрыцця непасрэдна на рахунак рамонтнага прадпрыемства.
2. У выпадку гібелі - страхавая сума, за вылікам прыгодных рэшткаў аўтамабіля;
Загінулым аўтамабіль лічыцца, калі кошт рамонту (з улікам ПДВ) перавышае 70% ад страхавога кошту.
3. У выпадку крадзяжу - страхавая сума з улікам зробленых раней выплат;
4. Выдаткі па эвакуацыі аўтамабіля, складання калькуляцыі і вырабу фотаздымкаў.
Пакрыццё затрат па эвакуацыі праводзіцца за перамяшчэнне аўтамабіля з месца страхавой падзеі да месца рамонту або стаянкі, а таксама аднаразовае перамяшчэнне з месца стаянкі да месца рамонту.
- Пералік аптэк
- Супрацьдзеянне карупцыі
- Структура
- Правілы страхавання
- Заказаць страхавую паслугу
- Cтрахаванне кватэр
- Страхаванне садовых домікаў і дач
- Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр
- Страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў
- Парадак раскрыцця інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі
- Асабісты прыём грамадзян
- Прадставіць справаздачу аб сродках па АСНВПЗ
- Аформіць заяву. Прадставіць даведку аб дапаможніку або даплаце
- Інфармацыя для страхавальнікаў
- Зарэгістравацца ў якасці страхавальніка па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў
- Інфармацыя для застрахаваных
- Нарматыўныя акты і формы дакументаў
- Зваротная сувязь: задаць пытанне
- Памятка страхавальніку - індывідуальнаму прадпрымальніку
- Памятка страхавальніку - юрыдычнай асобе
- Памятка страхавальніку - фiзiчнай асобе
- Аўтадапамога 116
- Інфармацыя для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь!
- Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў
- Парадак дзеянняў пры страхавым выпадку
- Формы заяў
- Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь