Абярэжныя традыцыі

06.12.2017

Каляндарна-абрадавая паэзія суправаджала нашых продкаў  на працягу ўсяго жыцця.  Кожная пара, кожны сезонны перыяд  мелі  адпаведны абрад, прасякнуты клопатам пра будучыню роду, сям’і, яго дабрабыт  за кошт добрага ўраджаю і  прыплоду  ў статку.

Адны з іх, далёкія ад сенняшняга дня, забываюцца, другія, наадварот, не спяшаюцца адыйсці ў нябыт і працягваюць жыць.