Прадставіць справаздачнасць формы 4-страхаванне (Белдзяржстрах) у электронным выглядзе

15.04.2011

Статыстычная справаздачнасць формы 4-страхаванне (Белдзяржстрах) «Справаздача аб сродках па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў» за студзень - сакавік 2011 года прадстаўляецца на папяровым носьбіце з 1 па 20 красавіка 2011 г. толькі страхавальнікамі, якія выкарыстоўвалі ў справаздачным квартале сродкі па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў на выплату дапамог па часовай непрацаздольнасцi ў сувязi з няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці і прафесійнымі захворваннямі і (або) даплаты да сярэднямесячнага заробку застрахаванага, часова перакладзенага ў сувязі з пашкоджаннем здароўя на больш лёгкую ніжэйаплатную працу да аднаўлення працаздольнасцi або ўстанаўлення яе стойкай страты.

Страхавальнікі, якія не выкарыстоўвалі сродкі на вышэйпаказаныя страхавыя выплаты, прадстаўляюць справаздачнасць (у тым ліку і ў электронным выглядзе праз інтэрнэт-сайт Белдзяржстраха)  за перыяд студзень-чэрвень 2011 года з 1 па 20 ліпеня 2011 года.

 

expand_less