Затапілі суседзі?

29.04.2020

Запоўніць заяву можна па спасылцы і накіраваць на электронны адрас: info@bgs.by. 

 

Вашу заяву зарэгіструюць і ператэлефануюць па паказаным у заяве тэлефоне для тлумачэння далейшага парадку дзеянняў і ўзгаднення даты агляду. 

Пералік страхавых выпадкаў па страхаванні 🏡 маёмасці (кватэры, дома, дачы, хатняй маёмасці): 

 

- бытавое заліцце; 

- аварыя ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак; 

- моцны вецер, моцны дождж, град, удар маланкі;

 - неправамерныя дзеянні трэціх асоб;

 - выхад з ладу электратэхнікі ў выніку перанапружання ў сеткі;

 - крадзеж маёмасці;

 - пажар, выбух, падзенне дрэў. 

 

Увага! Поўны пералік страхавых выпадкаў паказаны ў правілах страхавання (дадатак да дагавору страхавання)!

 

 Пры надыходзе падзеі, якая пасля можа быць прызнана страхавой, неабходна: 

 

1. Прыняць разумныя і даступныя меры для змяншэння магчымага ўрону (перакрыць ваду, выклікаць аварыйную службу і т.п.).

2. Неадкладна паведаміць у адпаведны кампетэнтны орган:

 - РАНС у выпадку пожара

- РАУС у выпадку неправамерных дзеянняў трэціх лиц

- ЖЭС ці таварыства ўласнікаў пры пашкоджанні кватэры (запрасіць для складання акта абследавання і дэфектнага акта).

 3. Накіраваць заяву ў Белдзяржстрах.

 

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!