У адпачынак на мора?

10.02.2020

   Дарагія Кліенты, Белдзяржстрах рады вам паведаміць, што цяпер дагавор добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу можна заключыць не выходзячы з дому і літаральна ў тры кліка.

Так-так, вы ўсё правільна зразумелі, купіць страхоўку за мяжу стала магчыма і анлайн.

Пры заключэнні дагавора добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу з дапамогай асабістага кабінета на нашым сайце, кожнаму кліенту прадастаўляецца зніжка ў памеры 20%.