Паспейце паглядзець першым!

05.11.2019

Пачаліся  восеньскія вакацыі - а значыць прыйшоў час падрыхтоўкі да заключнага этапу дзіцячага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы». 

 

Праект захапіў усю Беларусь, не толькі залучаючы дзяцей у заняткі лёгкай атлетыкай, але і дапамагаючы трэнерам знайсці тых самых здольных і адораных, разам з якімі можна крок за крокам падымацца на вяршыню. 

 

Белдзяржстрах з гонарам з самага пачатку існавання праекта выступае яго генеральным партнёрам і падтрымлівае будучых зорачак лёгкай атлетыкі. 

 

Але, спорт-спортам, а аб культурных мерапрыемствах забываць нельга!

 

 5 лістапада маленькія спартсмены з Мінска і Мінскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі матывацыйнага роліка аб праекце «300 талентаў для Каралевы». Паглядзіце, як выдатна ў іх атрымалася!