Гэта трэба ведаць

30.08.2019

З 01.09.2019 уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.05.2019 № 175 "Аб страхаванні". Гэты дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для далейшага развіцця страхавога рынку Беларусі і зніжэння выдаткаў на страхаванне насельніцтва і арганізацый нашай краіны. 

 

Прадастаўлена магчымасць заключэння дагавора ўнутранага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў у электронным выглядзе (для фізічных асоб - рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь). 

Дазволена заключэнне дагавора ўнутранага страхавання без прадстаўлення страхавальнікам - фізічнай асобай дакумента, які сведчыць асобу (пашпарта, пасведчання на права жыхарства, пасведчання бежанца).

 Аднак у гэтым выпадку памер страхавога ўнёску будзе ўсталёўвацца ў максімальным памеры. 

 

Зніжаны памеры страхавых узносаў і тарыфаў па асобных відах абавязковага страхавання (збудаванняў, якія належаць грамадзянам, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў электрамабіляў і гібрыдных аўтамабіляў, перавозчыкаў перад пасажырамі, рыэлтараў і часовых антыкрызісных кіраўнікоў).

 

 Павялічаны ліміт страхавой кампенсацыі па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ з 400 да 800 еўра.

 Больш падрабязна з асноўнымі зменамі, унесенымі ў заканадаўства па страхаванню Указам № 175, можна азнаёміцца тут

 

Паважаныя страхавальнікі! 

 

У сувязі з правядзеннем неабходных работ па змене праграмнага забеспячэння, Белдзяржстрах інфармуе аб немагчымасці з 1 верасня па 15 верасня заключэння дагавораў унутранага страхавання ў аб'ектах паштовай сувязі РУП «Белпошта» і падраздзяленнях ААТ «Белінвестбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк». 

 

Разам з тым, прыём чарговых частак страхавых узносаў па дагаворах унутранага страхавання будзе ажыццяўляцца ў ранейшым рэжыме. 

Заключыць дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў магчыма ў падраздзяленнях Белдзяржстраха і ААТ «АСБ Беларусбанк». 

 

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці. 

 

Добрага вам верасня!