Нумар ..... 140

26.08.2019

   1 верасня 2019 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2019 г. № 175 "Аб страхаванні», у адпаведнасці з якім павялічаны ліміт страхавой кампенсацыі пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ з 400 да 800 еўра.

Перавагамі афармлення ДТЗ шляхам запаўнення Паведамлення з'яўляюцца хуткасць і зручнасць, так як кіроўцам не патрабуецца чакаць прыезду супрацоўнікаў ДАІ. Пры гэтым страхоўшчык выплачвае пацярпеламу страхавую кампенсацыю на падставе Паведамлення, а віноўнік болей не прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці.

 Часта вадзіцелі, знаходзячыся ў стрэсавай сітуацыі, маюць цяжкасці пры прыняцці рашэння аб афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ і запаўненні Паведамлення.

 У гэтай сувязі Беларускім бюро па транспартным страхаванні сумесна са страхавымі арганізацыямі - сябрамі Беларускага бюро створаны колл-цэнтр па кароткім нумары 140 для кансультавання грамадзян па пытаннях, звязаных з афармленнем ДТЗ без выкліку ДАІ.

Просім тэлефанаваць менавіта па гэтых пытаннях, на іншыя пытанні аб страхаванні вам адкажуць па тэлефоне: 7557

Звярнуўшыся у колл-цэнтр 140, грамадзяне змогуць аператыўна атрымаць кансультацыю як па парадку і ўмовах афармлення ДТЗ без выкліку ДАІ, так і па запаўненні Паведамлення, а таксама па іншых пытаннях, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу ў такіх сітуацыях.

 Аператары колл-цэнтра 140 пры неабходнасці змогуць праверыць у базе даных па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў наяўнасць дзеючых дагавораў страхавання ў дачыненні да транспартных сродкаў, якія ўдзельнічалі ў ДТЗ.

Кансультацыі аператарамі колл-цэнтра 140 прадастаўляюцца бясплатна. Пры гэтым кошт паслуг мабільнай сувязі - па тарыфах мабільных аператараў (СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», УП «А1», ЗАТ «БеСТ»), званкі для абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сеткі (РУП «Белтэлекам») з'яўляюцца бясплатнымі.

Добрага шляху і шчасця, аўтамабілісты!