Паехалі!

08.07.2019

У гэтым годзе марафон узяў старт 6 ліпеня ў Іркуцку. І ўжо на першым этапе ў нас перамога! Экіпаж Сяргея Вязовіча стаў першым у заліку грузавікоў, Антон Шыбалаў - другі! 

 

Варта адзначыць, што гэты этап быў досыць небяспечным: вельмі слізкая дарога ў лесе, гліністыя ўчасткі ... 

 

Удзельнікаў чакаюць яшчэ 9 этапаў і экстрэмальныя ўчасткі Усходняй Сібіры, тайговых лясоў, дарог Манголіі, кітайскіх раўнін і пустыні Гобі. Фініш ралі намечаны на 16 ліпеня ў горадзе Дуньхуане. Нам застаецца толькі пажадаць нашай камандзе поспеху і новых незабыўных перамог!