ПАГАВОРЫМ АБ «ЕЎРАПРАТАКОЛЕ»

11.02.2019

Гэты дакумент знаёмы ўсім кіроўцам, а некаторыя ўжо нават праверылі на сабе яго эфектыўнасць. Тым не менш, у апошні час у СМІ раз-пораз мільгаюць навіны пра цяжкасці, якія ўзнікаюць пры афармленні бланка апавяшчэння аб ДТЗ.

 

Самы час усё паўтарыць!

 

Бланк Апавяшчэння аб ДТЗ («Еўрапратакол») - дакумент, які запаўняецца кіроўцамі на месцы дарожна-транспартнага здарэння.

Запоўненае апавяшчэнне аб ДТЗ дазваляе зафіксаваць дарожна-транспартнае здарэнне па спрошчанай працэдуры (без выкліку супрацоўнікаў ДАІ), тым самым зэканоміць час і грошы яго ўдзельнікам. Удзельнікі ДТЗ у такім разе не падвяргаюцца адміністрацыйнаму спагнанню з боку ДАІ за наяўнасць якіх-небудзь парушэнняў ПДР.

 

Увага! Бланк Апавяшчэння выдаецца бясплатна пры заключэнні дагавора страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, а таксама па першым патрабаванні ў пунктах продажу страхавых паслуг Белдзяржстраха і ў сетцы АЗС.

 

У якім выпадку складаецца Апавяшчэнне?

• шкода нанесена толькі маёмасці (людзі не пацярпелі);

• у ДТЗ удзельнічаюць толькі 2 транспартных сродкі;

• вадзіцелі маюць права на кіраванне транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі;

• у дачыненні да абодвух транспартных сродкаў маюцца дзеючыя дагаворы абавязковага страхавання;

• абставіны прычынення шкоды не выклікаюць спрэчкі і зафіксаваны ў апавяшчэннях аб ДТЗ;

• кампенсацыя не больш за 400 Еўра;

• ўдзельнікі ДТЗ не знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

 

 

Увага! Калі хоць адна з вышэйпералічаных умоў не адпавядае рэчаіснасці - неабходна выклікаць ДАІ.

 

Пасля запаўнення Апавяшчэння пацярпелы павінен звярнуцца ў страхавую кампанію вінаватага альбо ў сваю страхавую кампанію (на працягу пяці рабочых дзён, якія ідуць за днём ДТЗ) для атрымання кампенсацыі.

 

 

Афармленне ДТЗ без выкліку ДАІ значна спрашчае парадак і скарачае тэрміны атрымання страхавой кампенсацыі.

 

Узор запоўненага бланка Апавяшчэння можна знайсці па спасылцы