Хто сказаў "Гаў"?

07.06.2018

 З 1 чэрвеня 2018 года рады прапануем вам страхаванне пародзістых, племянных гадаванцаў з ветэрынарнымі выдаткамі, звязанымі з парушэннем здароўя жывёлы, выкліканага няшчаснымі выпадкамі, стыхійнымі бедствамі, неправамернымі дзеяннямі трэціх асоб, захворваннем.

 

За 10 - 16 рублёў у месяц вы набудзеце «спонсара», які пакрывае фактычна панесеныя выдаткі на ветэрынарнае абслугоўванне пародзістага гадаванца ў памеры ад 1000 да 2000 рублёў у год.

 

А таксама страхавое пакрыццё ў 1000 рублёў у выпадку страты (гібелі) гадаванца ў выніку хвароб, стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў, неправамерных дзеянняў трэціх асоб, знішчэння па распараджэнню спецыяліста ветэрынарнай службы ў сувязі з прафілактычнымі мерапрыемствамі па барацьбе з эпiзаатыямi.

 

З улікам індывідуальных пажаданняў страхавыя сумы могуць быць іншымі, чым у паказаным вышэй прыкладзе.