Перамога!

21.03.2017

 XXII Адкрыты расійскі фестываль анімацыйнага кіно прайшоў з 15 па 20 сакавіка 2017 года ў г. Суздаль у  Турцентре "Суздаль".

 

Адкрыты Расійскі фестываль анімацыйнага кіно з'яўляецца аглядам усіх відаў анімацыі, вырабленых на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Беларусі або грамадзянамі Расіі, якія працуюць у іншых краінах.

 

На Фестываль былі заяўлены анімацыйныя ролікі «Вяршкі  і карэньчыкі», «Папялушка», «Тры волаты» і «Тры парасяці».

 

І яны сталі лепшымі ў намінацыі  Лепшая праца ў прыкладной анімацыі.

 

Дзякуй нашым кліентам і сябрам, таму што менавіта вы натхняе нас на жаданне быць лепшымі!

 

Запрашаем усіх паглядзець наш новы анімацыйны ролік «Вяршкі  і карэньчыкі».