Трыумф? Так!

27.02.2017

 25 лютага ў спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club адбылася ўрачыстая цырымонія адкрытага публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту".

 

Ва ўсенародным галасаванні, якое праходзіла з 10 па 31 студзеня 2017 года, прынялі ўдзел 118 654 актыўных заўзятара.

 

Любы  чалавек, які цікавіцца спортам, мог выбраць сваіх фаварытаў у чатырох намінацыях па выніках двух апошніх гадоў і аддаць за яго голас: на адмысловай старонцы ў інтэрнэце www.triumph.by або выкарыстоўваючы папяровы бюлетэнь.

 

Удзельнікі галасавання зрабілі выбар сярод васьмі прэтэндэнтаў на статуэтку "Трыумф" у наступных намінацыях: "Лепшая каманда", "Лепшы трэнер", "Лепшы спартсмен" і "Лепшая спартсменка".

 

Журы конкурсу вызначыла лаўрэатаў яшчэ ў чатырох намінацыях: "Вынік года", "Прарыў года", "Самы яркі спартыўны момант" і "За волю да перамогі".

 

Белдзяржстрах заснаваў спецыяльны прыз у намінацыі "Лепшая каманда". Па выніках галасавання лепшай камандай стала жаночая байдарка-чацвёрка.

 

Нагадаем, што на Алімпіядзе ў Рыа нашы дзяўчаты выйгралі бронзу на дыстанцыі 500 метраў. Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук паказалі час 1: 16,619.

 

Срэбра  дасталося прадстаўніцам Германіі (1: 15,094), залатая медаль «сплыла» у  Венгрыю (1: 14,193).

 

Падарунак прадстаўніцы каманды ўручаў генеральны дырэктар Белдзяржстраху Якубіцкі Сяргей Леанідавіч.

 

 

Відэа можна паглядзець тут

 

Так трымаць!